top of page

Справаздача

26.05.2020 Адбылася літаратурная віктарына «Я родам з Данскога краю», прысвечаная 110-годдзю са дня нараджэння А.Т.Твардоўскага. Навучэнцы ўзгадалі творы А.Т.Твардоўскага, прагледзелі прэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці знакамітага пісьменніка. У канцы кожны падзяліўся ўражаннямі ад пачутага і ўбачанага, выказаў свае меркаванні.

 

19.05.2020 18 мая – Сусветны дзень музеяў. Гурткоўцы наведалі школьны музей, пазнаёміліся з гісторыяй Міханавіцкай школы. Цікавым было для дзяцей даведацца, чым багата тое месца, дзе яны пражываюць. Асобае месца займаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Гурткоўцы з асаблівай увагай праслухалі выступленне загадчыка музея пра слаўныя старонкі нашага мінулага.

 

12.05.2020 Адбылася завочная экскурсія па літаратурных мясцінах. Навучэнцы змаглі ўбачыць цікавыя мясціны, дзе нарадзіліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, такія, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя. Пасля ўбачанага прайшло з задавальненнем абмеркаванне найбольш яркіх уражанняў.

 

05.05.2020 Адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Радкі, абпаленыя вайной". Дзеці праслухалі музычныя і вершаваныя творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, абмеркавалі пачутае. Кожны выказаў сваё меркаванне, паўдзельнічаў у гутарцы.

 

21.04.2020 Праведзена літаратурная віктарына "Чытаючы класіку". Гурткоўцы з задавальненнем адказвалі на пытанні, спаборнічалі паміж сабой. Былі выяўлены найлепшыя чытачы. Пераможцы былі ўзнагароджаны.

 

17.03.2020 Адбылася прэзентацыя літаратурных зборнікаў. Гурткоўцы выступалі са сваімі вершамі, прадстаўлялі лепшыя творы. Пасля гэтага ўсе абменьваліся сваімі думкамі, давалі парады адзін аднаму, дзяліліся ўражаннямі. 

 

10.03.2020 Прайшоў конкурс сачыненняў "Я памятаю рукі матулі сваёй". Гурткоўцы ў  сачыненнях апісвалі сваіх матуль, выказвалі любоў да самых родных людзей. Паля гэтага навучэнцы зачытвалі напісанае, абменьваліся думкамі, выбіралі лепшае сачыненне. 

 

03.03.2020 Прайшоў урок творчасці "Адточваем пяро". Дзеці спрабавалі свае сілы ў напісанні вершаў на пэўную тэму, зачытвалі напісанае, рэдагавалі. Пасля гэтага гурткоўцы абменьваліся думкамі, уносілі карэктывы і заўвагі. 

 

25.02.2020 Да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна адбылося мерапрыемства "Пазакласныя ўрокі настаўніка дзеда Рыгора". Гэта мерапрыемства прйшло ў форме віртуальнай экскурсіі, было прысвечана знакамітаму беларускаму  паэту. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Рыгора Барадуліна, чыталі лепшыя яго вершы, абменьваліся думкамі.

 

18.02.2020 Канструяванне сачыненняў розных жанраў. Гурткоўцы пазнаёміліся з асаблівасцямі напісання сачыненняў розных жанраў. Былі прадэманстраваны ўзоры лепшых сачыненняў мінулых гадоў. Дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра пачутае, затым займаліся канструяваннем уласных сачыненняў. 

 

11.02.2020 Прайшоў урок рэдагавання "Паэзія і штампы". Гурткоўцы пазнаёміліся з паняццем "штамп", збітымі выразамі і словамі, якія ўжываюцца ў мове. На працягу ўрока вучні параўноўвалі розныя тэксты, спрабавалі рэдагаваць тэксты, у якіх сустракаліся памылкі і недакладнасці. 

 

04.02.2020 Водгук на самастойна прачытаны твор. Гурткоўцы пазнаёміліся з правіламі напісання водгуку, прааналізавалі водгукі некаторых навучэнцаў папярэдніх год. Дзеці выказвалі свае ўласныя думкі аб пачутым. Пасля гэтага гурткоўцы паспрабавалі самі напісаць водгук на самастойна прачытаны твор або кнігу.

 

28.01.2020 Праходзіла  музычная кампазіцыя да 130-годдзя са дня нараджэння Б.Л.Пастэрнака «Паэты не нараджаюцца выпадкова». Гурткоўцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам таленавітага паэта, чыталі некаторыя яго вядомыя творы, выказвалі свае думкі і меркаванні наконт пачутага, спрабавалі акунуцца ў свет таямнічай паэзіі Б.Л.Пастэрнака. 

 

21.01.2020 Адбылася гадзіна паэзіі «Паэтычны свет майго любімага пісьменніка». Навучэнцы знаёмілі адзін аднаго са сваім любімым пісьменнікам, узгадвалі свае любімыя творы, зачытвалі  самыя цікавыя радкі з гэтых твораў. Затым гурткоўцы дзяліліся ўражаннямі ад пачутага і выказанага.

14.01.2020 Прайшла літаратурная гасцёўня "У гасцях у Чэхава". Яна была прысвечана 160-годдзю са дня нараджэння А.П.Чэхава. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі перыядамі жыцця і творчасці вялікага пісьменніка. Затым узгадвалі цікавыя старонкі тых твораў А.П.Чэхава, якія чыталі на ўроках і дома. З цікавасцю прайшла і віктарына "Пазнай героя і твор", дзе гурткоўцы змаглі праявіць свае чытацкія ўменні і памяць. 

17.12.2019 Адбыўся конкурс вусных выказванняў. Выказванні былі на вольную тэму. Дзеці азнаёміліся з тым, як павінна будавацца іх выступленне, па якіх прынцыпах. Гурткоўцы ўважліва слухалі адзін аднаго, выбіралі лепшага аратара.

 

10.12.2019 Прайшла чытацкая канферэнцыя "Ярмарка творчых ідэй". Навучэнцы падзяліліся сваім чытацкім вопытам, паразважалі над тым, як можна прыцягнуць да чытання сучасную моладзь, выказалі свае ідэі. Затым гурткоўцы расказалі пра свае любімыя кнігі, сваіх любімых аўтараў і герояў. Канферэнцыя прайшла насычана і змястоўна.

 

03.12.2019 Адбылася інтэрактыўная гульня "Займальнае літаратуразнаўства". Дзеці ўдзельнічалі ў такіх конкурсах, як "Прыказкі-перавёртышы", "Далей, далей, далей" (за хвіліну павінны былі адказаць на 10 пытанняў), "Працягні фразу", "Пантаміма" і іншыя. Гульня прайшла цікава і насычана.

 

26.11.2019 Прайшла паэтычная майстэрня "Напішы пісьмо любімаму герою". Навучэнцы пазнаёміліся з такім эпісталярным жанрам, як пісьмо, правіламі напісання пісьма. Затым гурткоўцы спрабавалі самі напісаць пісьмо свайму літаратурнаму герою, дзе выказвалі свае адносіны да героя, падтрымлівалі або асуджалі яго паводзіны.

 

19.11.2019 Адбылася інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы". Гурткоўцы ўдзельнічалі ў адборачным туры, затым размеркаваліся на групы і праходзілі конкурсныя этапы. Гульня прайшла цікава і пазнавальна. Пераможцы былі ўзнагароджаны. 

 

12.11.2019 Прайшла экспрэс-гутарка "Ці правільна мы кажам?" Гурткоўцы азнаёміліся з моўнымі нормамі, іх класіфікацыяй і асаблівасцямі. Разглядалі выпадкі парушэння нормаў вымаўлення слоў. Дзеці з цікавасцю ўключыліся ў работу па выпраўленню недахопаў некаторых выказванняў, складалі невялікія міні-тэксты на дадзеную тэму.

22.10.2019 Прайшла творчая майстэрня "Вучымся пісаць вершы". Навучэнцы знаёміліся з асновамі вершаскладання, вершаванымі памерамі, рыфмай, рытмам. Спрабавалі сябе ў ролі паэтаў. Спачатку складалі вершы па ключавых словах, затым на вольную тэму.

15.10.2019 «Жывы талент, бессмяротны геній». Адбылося падарожжа па слядах вялікага паэта. Да 205-годдзя са дня нараджэння М.Ю.Лермантава. Навучэнцы ўзгадвалі слаўныя старонкі з жыцця вялікага паэта, знаёміліся з новымі фактамі, разглядалі альбом з ілюстрацыямі да яго твораў. З асаблівым натхненнем дзеці чыталі выразна любімыя творы Лермантава, радкі з яго вершаў, казак і паэм.

08.10.2019  Прайшоў занятак-практыкум. Дзеці выконвалі практыкаванні на развіццё дыкцыі, тэхнікі маўлення. Настаўнік прапанаваў заданні на вымаўленне як асобных гукаў, так і цэлых сказаў, невялікіх тэкстаў. З асобай цікавасцю дзеці вымаўлялі скорагаворкі. Практыкаванні былі накіраваны на навучанне гаварыць выразна, ясна і прыгожа.

01.10.2019 Праведзена дыскусія «Вобраз настаўніка ў сучаснай айчыннай літаратуры». Навучэнцы ўзгадвалі паэтаў і пісьменнікаў, якія ў сваёй творчасці тычыліся гэтай тэмы. Дзеці з задавальненнем складалі міні-тэксты пра настаўніка і яго ролю ў жыцці чалавека.

 

24.09.2019 Моўныя скарбы роднага краю. Прыказкі, прымаўкі, загадкі. Дзеці пазнаёміліся з жанрамі вуснай народнай творчасці: беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі. Спрабавалі самі складаць загадкі на розныя тэмы.

 

 

17.09.2019 У Міханавіцкай сярэдняй школе прайшоў літаратурны брэйн-рынг «Казка – хлусня, ды ў ёй намёк». Навучэнцы з захапленнем удзельнічалі ў гульні, разгадывалі вядомыя казкі.  Пасля гэтага спрабавалі сябе ў ролі казачнікаў.чников.

14. 03.2019 У Міханавіцкай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства "Свята душы". Навучэнцы 1 - 10-ых класаў чыталі любімыя вершы і ўрыўкі з празаічных твораў на рускай і беларускай мове. Свята паказала, што дзеці любяць і ўмеюць чытаць на памяць творы розных жанраў. Пераможцай стала вучаніца 3 класа Самусевіч Дар'я.

 

14. 03.2019 У Міханавіцкай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства "Свята душы"

 

21.02. 2019 Міханавіцкая сярэдняя школа адзначала Дзень роднай мовы. Пачалося свята з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Раніцай навучэнцы сустракалі і віншавалі настаўнікаў і вучняў, прасілі іх напісаць свае любімыя словы на роднай мове і прымацаваць на стэнд, а за гэта давалі рэцэпты беларускіх народных страў. У гэты час гучалі шчырыя беларускамоўныя песні. Былі аформлены выставы: “Ведай свае карані” ( змяшчала кнігі пра Беларусь і беларусаў), “Народная мудрасць нашымі вачыма” (створана на аснове мастацкага ўвасаблення вучнямі беларускіх прыказак і прымавак). Адбылася прэзентацыя зборніка “Ведай родныя словы” (выпусцілі вучні). На перапынках быў арганізаваны паказ матывацыйных відэаролікаў “Беларуская фактапедыя” (відэа пра стан роднай мовы, казка “Ля лукамор’я…” (пераклад пралогу паэмы “Руслан і Людміла” А.С.Пушкіна), відэакліпы беларускамоўных песень), таксама праводзіліся конкурсы, вучні разгадвалі рэбусы. У кабінеце роднай мовы была ўсталявана скарбонка любімых вершаў “Раю пачытаць”. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў паэтычным флэшмобе “Гучы, матчына мова!» (складалі вершы, сінквейны). Атмафера свята не знікала цэлы дзень.

 

 

05.02.2019  Гадзіна паэзіі “Паэтычны свет майго любімага пісьменніка”. Навучэнцы расказвалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменнікаў, рыхтавалі выразнае чытанне любімых твораў, раілі пачытаць іх, дзяліліся ўражаннямі. 

12.02.2019 Выпуск зборніка “Ведай родныя словы”. Навучэнцы працавалі над стварэннем кнігі, якую збіраюцца ​

прадэманстраваць 21 лютага на мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы. У зборнік дзеці ўключылі самыя яскравыя словы (на іх думку) на беларускай мове, з ілюстрацыямі і тлумачэннямі да іх у жартоўнай форме.

 

 

29.01.2019 Гульня “Беларускія прысмакі”. Навучэнцы знаёміліся з традыцыйнымі беларускімі стравамі, выказвалі свае меркаванні наконт беларускай кухні, прапаноўвалі аднакласнікам разгадаць, з чаго рыхтуецца тая або іншая страва. ​

 

 

22.01.2019 Праведзена інтэрактыўная гульня “Займальнае літаратуразнаўства”. Навучэнцам была прапанавана выстава-крыжаванка “Любі, шануй, ведай роднае слова”, якая складалася з раздзелаў “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”, “Сустрэча з каэкай”, “І песню родную люблю я”, “Вучымся пісаць вершы”. 

 

 

15.01.2019 Паэтычная майстэрня “Напішы пісьмо свайму герою”. Навучэнцам было дадзена заданне напісаць пісьмо свайму герою. Такая праца дае магчымасць сумясціць развіццё творчага мыслення дзіцяці і працу па развіцці маўлення. Школьнік вучыцца выказваць уласнае стаўленне да персанажа і яго ўзаемадзеяння з іншымі героямі, характару, знешнасці, паводзінаў, гаворкі, учынкаў. Не ва ўсіх навучэнцаў гэта быў станоўчы герой. Некаторыя вучні звярталіся да адмоўнага персанажа, і аналіз яго памылак быў цікавым і матываваў на разважанні аб прачытаным. Былі пісьмы, прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай вайны. ​

 

 

04.12.2018 Членамі літаратурна-творчага аб'яднання "Натхненне" была арганізавана выстава ўласных зборнікаў загадак і прыказак "Вучыся ў нашых продкаў". Навучэнцы самі выбіралі тыя загадкі і прыказкі, якія ім спадабаліся больш за ўсё. Мерапрыемства садзейнічала не толькі развіццю творчых здольнасцяў дзяцей, але яшчэ адыграла і выхаваўчую ролю, бо паказала ўсю глыбіню народнай мудрасці.

 

 

27.11.2018 Cярод членаў літаратурна-творчага аб'яднання "Натхненне" прайшоў конкурс чытальнікаў "Мой любімы твор". Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, а таксама знаёмілі калектыў з першымі пробамі пяра. Рыбчынскі Павел чытаў свой верш пра зіму, Маскальчук Арцём - верш "Дванаццаць месяцаў", Пупкевіч Алеся - празаічны ўрывак-разважанне. Былі выбраныя пераможцы ў двух намінацыях: "Лепшы чытальнік уласнага твора" і "Лепшы чытальнік твораў класікаў".

 

 

13.11.2018  “Загадкі, прыказкі і прымаўкі” – крыніца народнай мудрасці. Навучэнцы пазнаёміліся з дадзенымі жанрамі вуснай народнай творчасці, паразважалі над тым, якім філасофскім сэнсам яны напоўнены, а таксама паспрабавалі  складаць свае загадкі.​

 

 

16.10.2018  Для членаў гуртка быў праведзены занятак-практыкум па развіцці артыкуляцыі і фарміраванні дыкцыі. Навучэнцы даведаліся пра месца невербальных сродкаў маўлення ў мове,  пра асноўныя патрабаванні да маналагічнага выступлення. Таксама далі адказ на пытанне:  ад чаго залежыць поспех аратара, што такое маўленчы службовага этыкету. Дзеці выконвалі практыкаванні на фарміраванне артыкуляцыі і дыкцыі.

 

 

09.10.2018  Для навучэнцаў была праведзена  культуралагічная віктарына“Беларуская скарбонка”. Яна дапамагла ўзнавіць  старонкі гісторыі беларускага народа, садзейнічала развіццю ў вучняў цікавасці да культуры і гісторыі беларускага народа,выхоўвала ў вучняў пачуццё гонару за сваіх суайчыннікаў. Дзеці ахвотна ўзгадвалі беларускія прыказкі, разважалі наконт сімволікі дзяржавы, прыгадвалі народныя традыцыі і святы. Дадзеная віктарына з’яўляецца асабліва актуальнай у цяперашні час.

 

 

02.10. 2018  У ДУА “Міханавіцкая СШ” было праведзена выхаваўчае мерапрыемства “Урокі Сяргея Грахоўскага”, прысвечанае 105-годдзю з дня яго нараджэння. Навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, празаіка, перакладчыка. Падлеткі паспрабавалі сябе ў якасці аратараў  (прадэкламавалі тыя вершы С. Грахоўскага, якія ім найбольш спадабаліся). Паэзія гэтага таленавітага чалавека дае нам актуальныя ўрокі жыцця:  як паводзіць сябе ў грамадстве, што значыць любіць Радзіму, для чаго берагчы прыроду.

 

 

25.09.2018 Мы ўсе – з любові… “ Так  называлася мерапрымства, прысвечанае  75-годдзю з дня нараджэння самабытнай паэткі і перакладчыцы  Ніны Мацяш. Навучэнцы здзейснілі завочнае падарожжа  на яе радзіму, на Брэстчыну. Гэта завочная экскурсія дала магчымасць зразмець, што родныя краявіды для Нiны Мaцяш - дyxoўнaя пaтpэбa caмaвыяўлeння, cвoeacaблiвaя кapдыягpaмa cэpцa. Яе жыццё прасякнута любоўю да ўсяго і ўсіх. Асоба Ніны Мацяш з’яўляецца добрым прыкладам правільнай жыццёвай пазіцыі для падрастаючага пакалення.     

         

15.02.2018  У ДУА " Міханавіцкая СШ"  адбылася віртуальная вандроўка на радзіму Максіма Гарэцкага, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Навучэнцам быў прапанаваны прагляд прэзентацыі. Вучні рыхтавалі цікавыя факты пра Гарэцкага,  выразнае чытанне  яго вершаў, урыўкаў з апавяданняў.

 

 

08.02.2018 В ГУО "Михановичская СШ" прошло мероприятие, посвящённое 150-летию со дня рождения Каруся Каганца - "Будзьма беларусами!". Ребята узнали о Каганца как о поэте, драматурге, художнике, общественном деятеле и родственника известного французского поэта Гийома Аполлинера. Учащиеся познакомились с биографией и творчеством Каруся, отметили преобладание исторической тематики и рассмотрели проблемы национально-культурного и государственно-политическго возрождения Беларуси.

 

 

01.02.2018 В ГУО "Михановичская СШ"  прошла конференция "Книга, которая меня вдохновила" . конференция включала выступления учащихся, работу круглых столов "Чтение в современном обществе: процесс и результат", "Аудиокнига - это способ заинтересовать читателя". Конференция прошла плодотворно, ребята представили свои любимые книги, высказали своё мнение о том, какими должны быть произведения, чтобы  не оставить молодёжь равнодушной.

 

 

25.01.2018 в ГУО " Михановичская СШ" прошёл конкурс устных высказываний на свободную тему. Заранее учащиеся прослушали лекцию о том, каким принципам должно соответствовать их выступление, о способах раскрытия темы. За основу выступления некоторые члены объединения брали высказывания известных людей о языке, доброте, матери, таланте, смысле жизни. Сами учащиеся внимательно слушали товарищей по перу и определяли лучшего оратора. Задача конкурса - способствовать развитию грамотной устной речи - была достигнута.

 

 

18.01.2018 В ГУО "Михановичская СШ" был организован выпуск стенгазеты "Серебряный век русской поэзии". Учащиеся  подготовили устные сообщения  о своих любимых поэтах серебряного века (М. Цветаевой,   А. Ахматовой, А. Блоке, С.Есенина, В. Маяковском). Страницы стенгазеты были посвящены различным направлениям: символизму, акмеизму, футризму, кубофутуризму, эгофутуризму, имажинизму. Ребята определили основные черты поэзии серебряного века и пришли к выводу : серебряный век оставил русской литературе богатейшее наследие и пополнил фонд отечественной литературы яркими и запоминающимися произведениями.

 

11.01.2018 у ДУА "Міханавіцкая СШ"  была падрыхтавана літаратурная імпрэза "Жывы голас жывой душы" да 80- годдзя з дня нараджэння Дануты Бічэль, славутай паэтэсы, перакладчыцы і празаіка. Навучэнцы выступілі  з прэзентацыяй яе жыццевага і творчага  шляху, прадэкламавалі вершы, а таксама праэксперыментавалі : паклалі на музыку верш "Роднае слова" Дануты Бічэль і праспявалі яго. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена шчырасцю і патрыятызмам.

 

22.12.2017 быў праведзены занятак- практыкум "Складанне тэкстаў вусных выказванняў па абранай тэме". Навучэнцы працавалі з крыніцамі вусных выказванняў, збіралі і абагульнялі інфармацыю па тэме. Падчас працы гурткоўцы склалі агульныя правілы, якімі трэба кіравацца пры стварэнні выступлення; алгарытм пабудовы выказвання ( у залежнасці ад стылю і тыпу маўлення).

 

15.12.2017 у ДУА "Міханавіцкая СШ" быў выпушчаны вусны часопіс - " Пялесткі нечае тугі",  прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч.   Са старонак часопіса навучэнцы даведаліся пра яе не толькі як пра пісьменніцу, але і як пра любячую маці. Асобная старонка была адведзена для любімых цытат  з твораў гэтай жанчыны.

 

08.12.2017 У ДУА "Міханавіцкая СШ" прайшло мерапрыемства "Асаблівасць творчай манеры Алеся Разанава" (прымеркаванае да 70-годдзя з дня нараджэння). Навучэнцы даведаліся пра Разанава як пра паэта, перакладчыка, эсэіста. Гурткоўцам спадабалася незвычайная творчая манера майстра пейзажнай лірыкі глыбокага філасофска-псіхалагічнага напаўнення. Версэты, вершаказы, квантэмы, пункціры здзівілі незвычайнасцю, асацыятыўнасцю і вобразнасцю.

01.12.2017 в ГУО «Михановичская СШ» была организована творческая мастерская «Учимся писать стихи». В простой форме учащимся было дано представление о стихосложении ( например, определи размер своего имени, переделай стихотворение, сочини стихотворение, используя заданную рифму). Они попробовали свои силы в создании небольших стихотворений. Цель мероприятия -развивать творческие способности учащихся, совершенствовать их знания, умения и навыки, углубить понятие о стихотворных размерах.

24.11.2017 у ДУА «Міханавіцкая СШ» адбылося мерапрыемства, прысвечанае 135- ддзю з дня нараджэння Якуба Коласа – «Лес пісьменніка – лес народа». Навучэнцам быў прапанаваны прагляд прэзентацый, відэаролікаў (у прыватнасці відэаінтэрв'ю з сынам пісьменніка). Было здзейснена завочнае падарожжа па мясцінах, дзе жыў і працаваў Якуб Колас. Дзеці даведаліся пра тое, у якую эпоху жыў і працаваў пісьменнік, аб чым пісаў, якія тэмы яго хвалявалі. Члены гуртка чыталі свае любімыя вершы, якія выйшлі з-пад пяра Я.Коласа. Мерапрыемства было накіравана на разуменне месца Якуба Коласа ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры (культуры).

14.11.2017 праведзена мерапрыемства "Пясняр змагання і свабоды", прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння Цішкі Гартнага. Навучэнцы даведаліся пра Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (сапраўднае прозвішча Гартнага), пра яго шматлікія псеўданімы, пра яго як паэта, празаіка, перакладчыка , драматурга, публіцыста, крытыка, старшыню Часовага ўрада ССРБ. На прыкладзе жыцця Цішкі Гартнага былі паказаны пакуты выдатных дзеячаў, рэпрэсаваных у 1937 годзе.

24.10.2017 года была арганізавана творчая майстэрня "Як напісаць эсэ?". Навучэнцы пазнаеміліся з асаблівасцямі эсэ як жанру, з гісторыяй яго узнікнення, з правіламі напісання. Гурткоўцы прааналізавалі  эсэ беларускіх і рускіх пісьменнікаў, заўважылі вызначальныя прыкметы гэтага жанру: падкрэсленую суб'ектыўнасць і свабодную форму. Навучэнцам было прапанавана самім напісаць эсэ на вольную тэму.

17.10.2017 года прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Пташнікава, "След мудрай чалавечнасці". Навучэнцы пазнаёміліся з жыццевым і творчым шляхам пісьменніка, даведаліся пра яго як пра  прадстаўніка беларускай вясковай прозы, тонкага пейзажыста.

10.10. 2017 прошло мероприятие, посвящённое 125-летию со дня рождения Марины Цветаевой, " Не женщина, а птица..." (форма проведения- литературная гостиная). Учащиеся узнали о М.Цветаевой как о русской поэтессе Серебряного века, прозаике, переводчице. Бдагодаря подготовленным выступлениям членов объдинения "Натхненне", можно было проследить хронологию жизненного пути Цветаевой. Биографические сообщения органически чередовались с музыкальными композициями. Это способствовало формированию целостной картины жизненного и творческого пути поэтессы.

17.05.2017 учащиеся «пролистали» устный журнал, посвященный 130-летию со дня рождения русского поэта Серебрянного века Игоря Северянина. Внимение ребят было сконцентрировано на основных вехах жезни и творчестве основателя эгофутуризма.

 


24.05.2017 прошло мероприятие, посвященное Дню славянской писменности  и культурыю. Учащиеся потготовили сообщения о святых Кирилле и Мефодии. Поговорили об истории возникновения алфавита, в частности о кириллице.

10. 05.2017 - да святкавання Дня Перамогі вучні рыхтавалі свае творчыя работы пад назвай "Саракавыя, ракавыя...". Мэтай мерапрыемства было нагадаць падрастаючаму пакаленню, які подзвіг здзейснілі нашы салдаты дзеля нашага мірнага і шчаслівага жыцця. Дзяўчаты стварылі плакат “Дрэва прадказанняў” (на ім дрэва сімвалічна падзелена на дзве часткі (аголенае, сухое, чорнае – на адной частцы і пышнае, квітнеючае, зялёнае – на другой)) і папыталіся ў аднакласнікаў, якія пачуцці ў іх выклікаюць паняцці “вайна” і “мір”. Дзякуючы гэтаму мы ўбачылі, што навучэнцы разумеюць, якія няшчасці нясе вайна, і як важна зберагчы мір на зямлі. Вучні падрыхтавалі калаж, на якім адлюстравалі мясцовых герояў міханавіцкай зямлі: Бажко Міхаіла Акімавіча (ветэран ВАВ), Бачылы Фёдара Апанасавіча (кіраўнік дыверсійнай групы), Гучка Пятра Іосіфавіча (Герой Савецкага Саюза). Ім мы абавязаны сваім жыццём. Напрыканцы мерапрыемства вучні прачыталі вершы пра ВАВ. Ніхто не застаўся раўнадушным, бо вайна закранула амаль кожную сям’ю, і памяць пра загінуўшых продкаў жыве ў сэрцах заўсёды

03.05.2017 в ГУО "Михановичская СШ" прошло мероприятие "Литературный портрет моего любимого автора". Перед учащимися стояла задача: рассказать о своём любимом писателе так, чтобы его произведения захотелось почитать другим. Выбор писателя не ограничился русскими или белорусскими мастерами пера. Радует тот факт, что учащиеся интересуются и зарубежной литературой. Некоторые ребята творчески подошли к решению вопроса: оформили коллажи и организовали мини-выставку. Дети с удовольствием делились своим читательским опытом, советовали друг другу хорошие книги. Беседа получилась очень оживлённой. Учащиеся смогли проявить свои ораторские способности и повысить интерес к чтению художественной литературы.

26.04.2017 в ГУО "Михановичская СШ" было проведено познавательное мероприятие "Литературный серпантин". Его цель - повысить интерес учащихся к изучению русской литературы; способствовать развитию творческих способностей учащихся, логического мышления, закреплению знаний о литературных произведениях. Учащимся были предложены следующие задания: назвать жанры литературы; ответить на интересные вопросы; дать название произведению по ассоциации к нему; перечислить названия произведений, в которых есть женские имена; узнать писателя по его портрету; придумать четверостишие. Мероприятие было проведено в форме игры. Девочки соревновались с мальчиками. Для зрителей также были проведены игры. "Литературный серпантин" получился познавательным и интересным, показал умение учащихся слаженно работать в команде.

19.04.2017 Ребята приняли участие в акции "Весна-прекрасная пора". Учащимся было предложено прочитать наизусть свои любимые стихи о весне. Прозвучали стихотворения Э. Асадова, С. Есенина, М. Богдановича, Т. Цвирки, М. Танка. Также мы послушали стихотворение в прозе Ю. Пивунова «Травеньскі дождж». После прочтения произведений дети анализировали их, находили средства художественной выразительности в выбранном ими шедевре. Таким образом, была достигнута не только воспитательная цель (привить любовь к прекрасному), но и образовательная (повторили, систематизировали и углубили информацию, полученную на уроках литературы), а также развивающая (развивали навыки ораторского мастерства).

12.04.2017 прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза "На ўсё ў чалавечым жыцці свой час", прысвечаная 70-годдзю з Дня нараджэння сучаснага беларускага пісьменніка Алеся Жука. Складалася яна з дзвюх частак. У першай палове імпрэзы навучэнцы даведаліся пра цікавыя старонкі з жыцця пісьменніка. Другая палова імпрэзы дала магчымасць пазнаёміцца з асобай А.Жука як дзіцячага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, сцэнарыста. Вучні адзначылі, што творы Жука вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. У іх аснове ляжаць філасофскія роздумы над жыццёвымі праблемамі і спосабамі іх пераадолення, раскрываецца асэнсаванне чалавекам самога сябе, адлюстроўваюцца адносіны да прыроды і працы. Мерапрыемства было праведзена з мэтай папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

05.04.2017 у школьнай бібліятэцы была аформлена выстава да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да працы, да ўсяго прыгожага. Навучэнцы даведаліся, што Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца 2 красавіка ў гонар Дня нараджэння вялікага дацкага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана (па рашэнні Міжнароднага савету па дзіцячай кнізе). На выставе былі прадстаўлены творы для дзяцей не толькі забаўляльнага характару, але і навукова-папулярныя (“Малая дзіцячая Чырвоная кніга” В. Гардзея).

 

22.03.2017 калектывам літаратурна-творчага аб’яднання “Натхненне” быў распрацаваны і цікава праведзены вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” (да Сусветнага дня паэзіі). Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да роднага слова, развіццю маўленчых і творчых здольнасцяў. Вучні заўзята афармлялі старонкі. На старонцы “Беларускія прывітанні” можна было знайсці адказ на пытанне, як вітацца па-беларуску ў розны час сутак і пры розных жыццёвых абставінах. Са старонкі “Беларускія традыцыйныя стравы” можна даведацца, што такое “збіцень”, “панцак”, “пячыста”. Навучэнцы шукалі выказванні славутых беларусаў аб роднай мове, якія аформілі ў асобную рубрыку. “А ці ведаеш ты, чаму менавіта 21 лютага – Дзень роднай мовы?”. Так гучыць наступная старонка. Дзеці чыталі і вершы пра родную мову, якія “былі надрукаваны” на апошняй старонцы часопіса. Калектыў аб’яднання “гартаў” старонкі вуснага часопіса перад аднакласнікамі.

15.03.2017

 Прошел конкурс чтецов художественного слова "Поэзию, как трепет сердца, никто не может отменить". Цель конкурса - пробуждение в сердцах и сознании учащихся интереса к книге, популяризация искусства художественного чтения, развитие творческих способностей. Ребята с удовольствием приняли участие в мероприятии, продемонстрировали высокий уровень читательского мастерства. Прозвучали произведения не только отечественных писателей, но и зарубежных (стихотворения А.Блока, Ф.Тютчева, Р. Бородулина, Э.Асадова, отрывок из "Маленького принца" Антуана де Сент-Экзюпери, отрывки из поэмы "Василий Тёркин" А. Твардовского). Учащимся было дано право самим определить победителя. Это было сделано с воспитательной целью. К поставленной задаче отнеслись серьезно и объективно. Единогласно лучшей была признана Стром Валерия, учащаяся 10 "А" класса). Всем ребятам были вручены дипломы и грамоты.

Альманах "Милым Мамам"

К Международному женскому дню был издан школьный альманах "Милым мамам". Учащиеся сделали первые пробы пера, выразив самые светлые чувства к своим матерям. Ребята попробовали себя в различных жанрах. Самым популярным оказалось эссе. Это и не удивительно, ведь каждый хотел поделиться своим пониманием того, каким незаменимым человеком является мама в его жизни. Школьники рассказали о том, что нужно беречь неповторимые воспоминания из детства и юности. Целью мероприятия было способствовать формированию уважительного, чуткого отношения к матери, к семейным ценностям, развитию творческих способностей и коммуникативных умений и навыков. Мероприятие никого не оставило равнодушным.

"Сусветны дзень пісьменніка"

01.03.2017

Да Сусветнага дня пісьменніка было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Францыску Скарыне. Асоба першадрукара займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, таму мы і арганізавалі мерапрыемства "Імя, славутае ў вяках" . Мы хацелі звярнуцца да вытокаў свайго пісьменства, каб абудзіць пачуццё гонару і павагі ў навучэнцаў да беларускай культуры, садзейнічаць выхаванню адказнасці за перадачу духоўных каштоўнасцяў нашчадкам. Вучням было дадзена апераджальнае заданне: падрыхтаваць паведамленні пра Скарыну як першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, батаніка і астранома. Задачай мерапрыества было паказаць, што ўсё знаходзіцца ў руках чалавека, што кожны з нас стварае гісторыю. А таму кожны адказны за будучыню народа, бо правільна сказаў У. Караткевіч: " Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў". “Каб не было сорамна за сваю гісторыю, - прыйшлі да такой думкі вучні, - трэба браць прыклад з Ф.Скарыны, які сэнс усёй сваёй дзейнасці бачыў у служэнні народу і імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі."

"Книга-величайшее из чудес, созданное человеком"
15.02.2017

Благодаря этой акции у детей развивались творческие способности, воспитывались любовь и уважение к книге, к Родине.Главной целью создания газеты было побудить ребят к чтению, саморазвитию и самообразованию. Учащиеся проявили фантазию и не ограничились только такой формой работы, как газета: придумали даже книги-самоделки. Дети не просто создавали газеты, но и аргументировали свой выбор,высказывали мнение, дискуссировали о необходимости чтения в современном мире.

Конкурс плакатаў "Смак роднай мовы"
22.02.2017​

у ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа" прайшоў конкурс, прысведчаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Ён быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, выхаванне павагі да яе, разумення беларускай мовы як нацыянальнай каштоўнасці. Усе члены гуртка прынялі ўдзел у конкурсе і вырашылі не спаборнічаць, а стварыць сумесныя плакаты. Гэтым яны хацелі падкрэсліць адзінасць беларускага народа.

bottom of page